Уладзіслаў Андрэевіч Зінкевіч
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Калюка Вячаслаў Аляксеевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Датычны да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах. Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Аляксандра Айнутдзінава па артыкуле 361-3 Крымінальнага кодэкса за спробу далучыцца да палка Каліноўскага. Калюка прызначыў мужчыну ў выглядзе пакарання 2 гады і 1 месяц пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Аляксея Качанава па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе аднаго года і чатырох месяцаў пазбаўлення волі. Мужчыну затрымалі за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Знойдзена: 5
Знойдзена: 5
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.
