Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "знявага прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага, а таксама за каментар, пакінуты ў адрас капітана міліцыі з Бабруйска Андрэя Комара.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


