Алена Сямёнаўна Жук
Суддзі

Алена Сямёнаўна Жук

Колькасць рэпрэсаваных:
4
Адміністрацыйных спраў:
8

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Жук Алена Сямёнаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. 1 чэрвеня 2022 года прызнала вінаватым Валерыя Елісеева па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразлівы каментар у адрас супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча з яго фатаграфіяй, дзе ён наступае на галаву затрыманаму. Жук таксама пастанавіла пакрыць маральную шкоду ў памеры 1500 рублёў. 25 лістапада 2022 года прызнала вінаватым Дзмітрыя Карпінскага па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання паўтара года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за тое, што мужчына сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка і выкінуў яго ў смеццевае вядро.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 4

На старонцы: