Першы раз Аляксандра затрымалі 1 красавіка 2021 года.
З матэрыялаў следства вынікае, што Мядзведзь 15 студзеня ў тэлеграм канале "Карнікі Беларусі", а таксама ў чаце “Новая Баравая 98%” некалькі разоў размясціў абразлівыя і зневажальныя каментары да пацярпелых. Некаторыя з выкарыстаннем нецэнзурных слоў. У якасці пацярпелых выступаюць пракурор Валерыя Таратунька і супрацоўнікі міліцыі Раман Крывашэін і Аляксандр Шапялёў.
Аляксандр жанаты (жонка на момант суда была ў становішчы), мае вышэйшую адукацыю, раней да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.
Другі раз Аляксандра асудзілі ў канцы 2025 года па арт.130.

