Аляксандр быў затрыманы ў траўні 2021 года і ў верасні таго ж года асуджаны па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Па версіі следства, 12 кастрычніка 2020 года на праспекце Дзяржынскага ў Мінску ён у стане алкагольнага ап'янення разам з іншымі асобамі аказваў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі, пагражаў ім гвалтам і кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны келіх. Сваёй віны ў зробленым не прызнаў.
У кастрычніку 2022 года адбылося судовае паседжанне па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы", па выніках якога Аляксандра прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






