Юлія Чэславаўна Густыр
Суддзі

Юлія Чэславаўна Густыр

Колькасць рэпрэсаваных:
13
Дзень нараджэння:
14 студзеня 1984

Юлія Чаславаўна Густыр датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Густыр нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Мінска выносіла шматлікія палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да журналістаў, лідэраў апазіцыі, актывістаў і пратэстоўцаў. У судовай практыцы Юлія Чаславаўна Густыр разглядала не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 38975 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 607 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У 2020-м годзе Густыр на 15 сутак асудзіла Сяргея Шабанава, уся віна якога заключалася толькі ў тым, што раніцай 30 кастрычніка каля "Мінск-Арэны", дзе ў той час праязджаў картэж А. Лукашэнкі, Сяргей паказаў пальцамі знак "Victory" машынам, якія сігналілі ў пробцы. У жніўні 2020 года яна прысудзіла 10 сутак «дыджэю перамен» Уладзіславу Сакалоўскаму толькі за песню Віктара Цоя, якую той разам з калегам уключыў на дзяржаўным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы горада Мінска. У 2020-м годзе Юлія Густыр прымала рашэнне аб падаўжэнні кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку тэрміну ўтрымання пад вартай. За свае злачынствы была ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады. Такім чынам, Густыр Юлія Чаславаўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы была сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Густыр садзейнічалі парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 13

На старонцы: