Аляксандр быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», у адрас супрацоўніка міліцыі з Бабруйска. З самага пачатку судовага паседжання пракурор хадайнічаў аб правядзенні працэсу ў закрытым рэжыме, каб не выдаваць звесткі, якія маглі б нашкодзіць «пацярпеламу» супрацоўніку міліцыі, хаця сам ён у суд так і не з'явіўся. Не з'явіўся таксама і сведка.
Аляксандра прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і пасля абвяшчэння прыгавору яго вывелі з залы суда праз запасны выхад, каб ніхто не ведаў абставін справы. Установа, дзе ён адбываў пакаранне, невядома.
Па падліках праваабаронцаў, Аляксандр быў вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін, прызначаны судом.
У студзені 2024 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося судовае паседжанне па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў».

