Андрэй Аляксандравіч Лагуновіч
Суддзі

Андрэй Аляксандравіч Лагуновіч

Колькасць рэпрэсаваных:
7
Адміністрацыйных спраў:
36
Дзень нараджэння:
29 лістапада 1969

Выносіў абвінаваўчыя прыгаворы ў палітычна матываваных справах з 2017 года, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш як 4654 рублі і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 74 сутак. Займаўся пераследам былых суддзяў за іх запіс у Кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суда, за што ім пакаралі 2 гады папраўчых работ. Вынес пакаранне ў выглядзе штрафу журналістам Белсата. Вынес пакаранне збітым АМАПам актывістам у выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі. Асудзіў Уладзіміра Кошку па артыкуле 203-1 Крымінальнага кодэкса - Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных. Яго абвінавацілі ў перадачы адміністратару Telegram-каналу, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, персанальных дадзеных 27 супрацоўнікаў міліцыі. Лагуновіч пастанавіў спагнаць з мужчыны кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13600 рублёў, а таксама прысудзіў яму 3 месяцы адміністрацыйнага арышту. Асудзіў 51-гадовага Міхаіла Латышава па артыкуле 24.23 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за пікетаванне, т.я. у мужчыны вісеў маленькі бел-чырвона-белы сцяг на балконе на працягу 7 гадоў. Міхасю прызначылі пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь і канфіскавалі тэлефон да таго, як ён аплаціць гэтую суму. Удзельнічаў у справе супраць Гомельскага блогера Максіма Філіповіча. За палітычна матываваныя прысуды патрапіў у спісы трэцяга пакета санкцыяў супраць беларускіх уладаў, ухваленым ЕЗ у снежні 2020 года. У лютым 2021 года патрапіў абноўлены санкцыйны спіс у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, складзены Вялікабрытаніяй

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 7

На старонцы: