Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі ў расійскага самалёта далёкай разведкі ДРЛВ а-50, ён быў узарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што зараз самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.
Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай.
Завочна судзілі Мікалая Швеца, Аляксандра Азарава, Алу Яцуту, Віталя Якуціка, Яўгену Тачыцкую, Міхаіла Дзёміна і Сяргея Лапарава.








