Затрыманы разам з жонкай па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб тым, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ.
Лапаціна моцна збілі пры затрыманні. На АНТ выйшаў фільм, у якім расказваецца пра некаторыя гучныя затрыманні, у тым ліку згадваецца Максім. Нібыта ягоная знаёмая псіхатэрапеўтка Яўгенія Тачынская, якая жыве ў Польшчы, папрасіла прывезці 27 лютага «ўкраінскага агента» Швеца са Століна на Лагойскую трасу.
На відэа бачна, што ў яго стаяць пратэзы на сківіцы, што можа значыць, што яе зламалі. Пасля шыніравання павінен быць сур'ёзны этап рэабілітацыі з прыёмам ежы і вады праз трубачку.
23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма - Людмілу Лапаціну.
Варта адзначыць, што ў сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.



































































