Паводле матэрыялаў справы, 15 лістапада 2024 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення каля дома на вуліцы Маякоўскага, Андрэй падышоў да ўдзельнікаў ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы за вылучэнне Лукашэнкі, і "публічна выказаў аб ім абразлівы каментар".
Суд прызнаў дзеянні Андрэя наўмыснымі і накіраванымі на публічнае прыніжэньне гонару і годнасьці Лукашэнкі. У снежні 2024 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.


