Андрэй – гарадзенскі журналіст, публіцыст і сябра “Саюзу палякаў Беларусі”. У 2011 годзе яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады па абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку. Ён быў вызвалены ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе. У 2012 годзе супраць яго распачалі новую крымінальную справу за публікацыі ў СМІ, але ў 2013 годзе яна была закрытая за адсутнасцю складу злачынства. Увосень таго ж года ён быў вызвалены ад адбывання пакарання па першай справе.
25 сакавіка 2021 года Андрэя зноў затрымалі. Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. У абвінавачанні фігуравалі артыкулы аб беларускіх пратэстах 2020 года, абароне польскай меншасці і публікацыі аб нападзенні СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Ён правёў у СІЗА больш за 1,5 гады і быў асуджаны ў лютым 2023 года.
Вядома, што Андрэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. У цяперашні час ён працягвае падвяргацца ціску, пазбаўлены спатканняў і перадач. Таксама ад яго няма званкоў.
28.04.2026 года Анжэй Пачобут выйшаў на волю ў выніку працяглых перамоваў і абмену на беларускіх шпіёнаў у Польшчы. Ён адразу ж быў вывезены ў Польшчу.











