Андрэй, намеснік дырэктара па вытворчасці, быў затрыманы ў траўні 2021 года па абвінавачанні ва ўдзеле ў паслявыбарнай акцыі пратэсту, якая прайшла 1 лістапада 2020 года ў Мінску.
У кастрычніку 2021 года яго асудзілі як удзельніка арганізацыі пратэстных акцый за тое, што ён адправіў у тэлеграм-каналы "Nexta" і "Nexta Live" відэа перамяшчэння спецтэхнікі сілавікоў па праспекце Незалежнасці, а таксама паведамленне з указаннем яе назвы. Акрамя таго, ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле "незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў без мэты збыту", бо падчас ператрусу ў яго выявілі каля двух грамаў марыхуаны, якія ён добраахвотна выдаў супрацоўнікам сілавых органаў.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.








