Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, перакрыцці руху грамадскага транспарту, выкарыстанні бел-чырвона-белай стужкі і жэсту перамогі. Яго апазналі па фатаграфіях, якія ён зрабіў на акцыі і выклаў ва "УКантакце". Віну ён прызнаў поўнасцю. Пракурор падаў пазоў аб спагнанні з Андрэя шкоды на карысць "Мінсктранса" на суму 86 515 рублёў. Пазоў разглядаўся ў парадку грамадзянскай вытворчасці, і дакладная сума кампенсацыі, прызначаная да выплаты, невядомая.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене Андрэю абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік, як і факт яго прысутнасці на паседжанні, невядомыя.

