Юлія Уладзіміраўна Шчоткіна
Суддзі

Юлія Уладзіміраўна Шчоткіна

Колькасць рэпрэсаваных:
9
Адміністрацыйных спраў:
5

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Шчоткіна Юлія Уладзіміраўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Прызнала вінаватым Уладзіслава Лагойку па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і выхадзе падчас яе на праезную частку. Прызнала вінаватым Уладзіслава Мураўскага ў абразах прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса, пагрозах гвалту ў дачыненні да суддзі па артыкуле 389 Крымінальнага кодэкса і публічнай абразе Лукашэнкі па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Шчоткіна прызначыла мужчыну пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін чатыры гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 9

На старонцы: