Антон працаваў у фірме, якая рамантавала аўтамабілі, ужо ў Менску. Некаторы час ён паспеў папрацаваць і ў Расіі - у падмаскоўнай Электрасталі.
У апошнія гады Антон пачаў цікавіцца сферай IT і праходзіў анлайн-навучанне на розных курсах.
Па-за працай галоўным захапленнем Антона была тэхніка - ён аматар спартовых матацыклаў і хуткіх аўтамабіляў, падпісаны на тэматычныя супольнасці.
Хутчэй за ўсё Антон знаходзіцца ў зняволенні.



