Паводле матэрыялаў абвінавачання, Бабкоў, у лютым 2022 года размясціў у сацыяльных сетках публікацыю з відэазапісам перамяшчэння транспартных сродкаў ваенізаваных расійскіх падраздзяленняў, якія перамяшчаліся па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з указаннем іх месцазнаходжання. Затым, з дапамогай мабільнага тэлефона разаслаў яго ў тэлеграм-каналы, у тым ліку ў прызнаныя судом "экстрэмісцкімі фармаваннямі".
Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад даручальніцтвам. Арцёма ўзялі пад варту ў зале суда.

