Арцём быў затрыманы ў лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў», і узяты пад варту ў СІЗА.
У студзені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі. Паводле матэрыялаў справы, Арцём і Глеб Лёгкі ўвечары 15 лістапада 2021 года, у нецвярозым стане, сарвалі з будынка адной са школ горада дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і размахвалі ім. Затым кінулі яго на зямлю, а Арцём таптаўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

