Арцём быў асуджаны за каментар, пакінуты ва «УКантакце» пад відэа пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які, як паведамлялася, прымушаў сябраў выбарчай камісіі падрабляць пратаколы. Першапачаткова Арцёму прызначылі «хатнюю хімію», аднак пасля пракурорскага пратэсту прысуд быў зменены на «хімію» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

