Данііл быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Выйшаў на волю ў пачатку вясны 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

















