Згодна з раскладам судоў Дар'я 29.04.2024 была асуджана па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), відаць пасля гэтага распачалі крымінальную справу.
Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.



















