Спачатку знаходзіўся на Акрэсціна. Потым быў арыштаваны па крымінальнай справе. Блізкія адзначаюць, што Дзяніс добры, сумленны, справядлівы і спагадлівы хлопец. На праўладных каналах Дзяніса называюць «галоўным візуальным рэдактарам» ролікаў руху «Супраціў». На відэа Сальмановіч кажа, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі з-за таго, што ён «быў удзельнікам дэструктыўных тэлеграм-каналаў», «супрацоўнічаў з "Буслы ляцяць"» і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін пакарання з 10 да 9,5 года пазбаўлення волі.
У Дзяніса цяжкае захворванне — хранічны гломерулонефрыт пасля гемарагічнага васкуліту. Летам 2024 года мужчыну з калоніі забрала хуткая дапамога. Сальмановіча прааперыравалі — выдалілі жоўцевы пузыр. Пасля аперацыі мужчына яшчэ тыдзень знаходзіўся ў санчасці калоніі, пакуль яму не знялі швы.
Маці палітвязня кажа, што апошні раз Дзяніс выходзіў з ёю на сувязь у сярэдзіне лістапада 2024 года. Адразу пасля званка мужчыну забралі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца дагэтуль (студзень 2024 года).
У красавіку 2025 года яму змянілі від пакарання на больш жорсткі і перавялі на турэмны рэжым.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ў Літву.







