Зміцер быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Вядома , што на момант затрымання яму было 28 гадоў, а ў 2020 годзе ён пакінуў амаль 400 каментароў у розных чатах і не выдаляў іх.
Выйшаў на волю ў маі 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін.

