Таццяна Леанідаўна Шыман
Суддзі

Таццяна Леанідаўна Шыман

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Адміністрацыйных спраў:
1
Дзень нараджэння:
21 студзеня 1981

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 9 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 52 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 405 рублёў штрафаў, не менш як 5 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Прысудзіла Дар'ю Босак да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ, прызнана вінаватай па ч. 1 арт. 368 (Знявага Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК РБ. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Асудзіла Панамарова Дзяніса Дзмітрыевіча на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: