Былыя палітзняволеныяВызвалены

Дзмітрый Андрэевіч Таратынаў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў2Дадаць ліст у банк

19 студзеня 2022 года Дзмітрыя разам з сябрам Уладзіславам Бандарыкам затрымалі на Нямізе, калі яны здымалі відэаагляд дронаў для ютуб-блога: супрацоўнікі АМАПа праверылі тэлефоны і знайшлі фота і відэа з Маршу 16 жніўня 2020 года ў Мінску. У ІЧУ на Акрэсціна затрыманых білі.

Праз некалькі дзён Дзмітрыя прыгаварылі да 15 содняў адміністрацыйнага арышту за нібыта непадпарадкаванне пры затрыманні, а ў апошні дзень арышту абвясцілі падазраваным па крымінальнай справе. Пасля тыдня ў карцары на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён правёў каля двух месяцаў.

У красавіку 2022 года Дзмітрыя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтым маршы, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Прысуды

Вырак суда 19.04.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Прычасныя да рэпрэсій

Таццяна Віктараўна Шоцік
Таццяна Віктараўна Шоцік
Суддзі24 красавіка 1967
Месца:
суд Ленінскага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
19.04.2022
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Наглядчыкі21 студзеня 1980
Месца:
ІЧУ Акрэсціна
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Яўген Андрэевіч Шапецька
Яўген Андрэевіч Шапецька
Наглядчыкі30 сакавіка 1989
Месца:
ЦІП Акрэсціна
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Дзмітрый Андрэевіч Таратынаў
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
19.02.1998
Знаходзіўся ў:
ПУАТ-45, 225073, Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н., в. Сушкі, вул. Цэнтральная, 1
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 19.01.2022

    Перавод

    ІЧУ Акрэсціна — У зняволенні

  3. 22.01.2022

    Адміністрацыйны суд

    Адміністрацыйны арышт (15 сутак)

  4. ~22.01.2022

    Перавод

    ЦІП Акрэсціна — У зняволенні

  5. ~03.02.2022

    Перавод

    ІЧУ Акрэсціна — У зняволенні

  6. ~10.02.2022

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні