Яго абвінавачвалі ў тым, што 20 верасня 2020 года ён прыняў удзел у мітынгу, і выходзіў на праезную частку на вуліцы Ціміразева ў горадзе Менску.
Пракурорам, у інтарэсах КТУП "Мінсктранс" быў заяўлены пазоў, аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму 47.716,07 рублёў.
У судовым паседжанні Ляўчук цалкам прызнаў віну.
Па гэтай крымінальнай справе ён затрымліваўся з 15 лютага 2022 па 25 лютага 2022, з 17 сакавіка 2022 па 20 сакавіка 2022, а з 16 траўня 2022 і да абвяшчэння прысуду (11 жніўня 2022) знаходзіўся пад вартай.


