Зміцер быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Другі раз яго асудзілі ў чэрвені 2021 года за абразу Лукашэнкі.
У лютым 2022 года суд узмацніў жорсткасць пакарання, і Дзмітрыя перавялі ў калонію.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








