Мікалай Фёдаравіч Грыгаровіч
Суддзі

Мікалай Фёдаравіч Грыгаровіч

Колькасць рэпрэсаваных:
28
Дзень нараджэння:
24 лістапада 1958

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Рыгоравіч Мікалай Фёдаравіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах. Вынес прысуд Дар'і Лосік па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса РБ за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» увесну 2022 года і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Вынес прысуд Юрыю Ганцарэвічу па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса РБ за тое, што ён нібыта фатаграфаваў расейскую вайсковую тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя экстрэмісцкімі. Грыгаровіч прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 28

На старонцы: