Максімука Дзмітрыя будуць судзіць разам з Мельнічуком Іллём і Ляшкевічам Міхаілам.
Судзячы па ўсім, усіх вінавацяць у тым, што 10 жніўня 2020 гады ў Брэсце прынялі ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту. Так сілавікі 2 месяцы таму давалі справаздачу пра затрыманне Дзмітрыя Максімука. На відэа, запісаным пад ціскам, Зміцер казаў што ў 2020 годзе знаходзіўся на праспекце Машэрава [у Брэсце] сярод натоўпу, які выкрыкваў лозунгі ў адрас міліцыі.



