Анатоль Андрэевіч Міндзіяраў
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Аляксандр Аляксандравіч Семянчук датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Семянчук нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Ленінскага раёна горада Брэста на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці, у 2011 г. ён судзіў удзельнікаў маўклівых акцый, а ў 2017-м удзельнікаў недармаедскіх пратэстаў. У 2018-м судзіў жыхароў Брэста, якія выступалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Сярод іншых Семянчук асудзіў наступных грамадзян: брэсцкага краязнаўцу, рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага, журналістаў «Белсату» Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву, праваабаронцу Рамана Кісляка, блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава, настаўніцу Людмілу Карціна Мікалая Статкевіча, журналіста Максіма Хлебца і пенсіянерку Алену Гнаук. Такім чынам, Семянчук Аляксандр Аляксандравіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Семянчука садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Знойдзена: 58
Знойдзена: 58
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.




