Палітзняволеныя

Зміцер Паўлавіч Капуза

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў1Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

36-гадовыя Зміцер і Вольга Капузы былі затрыманыя 16 студзеня 2024 года. Муж з жонкай родам з Драгічынскага раёна, жылі каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля затрымання на дзяржтэлебачанні выйшаў прапагандысцкі відэаролік "Зачыстка. Барацьба з дыверсантамі і агентамі спецслужбаў Украіны ў Беларусі", у якім іх абвінавачвалі ў кантрабандзе з Украіны. Тады агулам затрымалі групу з 12 чалавек. Па версіі прапагандыстаў, пара нібыта працавала на спецслужбы Украіны. Сцвярджалася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны - забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі.

У прапагандысцкім відэа паказалі , як Зміцеру пры затрыманні прастрэлілі сцягно. А пазней - як ён перасоўваецца на мыліцах. Брата Зміцера адразу пасля затрымання супрацоўнікі КДБ збівалі па галаве.

Адзін з вызваленых палітвязняў, які сядзеў разам з Капузай у СІЗА-7, распавёў, што ад пачатку абвінавачанне ішло па арт. 289 КК РБ - абвінавачанне ў тэрарызме . Але па гэтым артыкуле трэба , каб было здзяйсненне выбуху , падпалу ці іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей . Потым супрацоўнікі КДБ перакваліфікавалі справу на арт. 356 КК - " Здрада дзяржаве". Як тлумачыў сам Капуза аднакамерніку , у яго быў дом у вёсцы Сварынь у Драгічынскім раёне, недалёка ад мяжы з Украінай. І вось ён там займаўся кантрабандай : бурштын , цыгарэты , гарэлка. Мог адразу перавезці тавар , а мог схаваць і перавозіць часткамі для бяспекі. Відаць , адно са сховішчаў стала вядома супрацоўнікам КДБ і ў яго падкінулі выбухоўку. Пра што Капуза даведаўся пасля арышту. Падчас затрымання з бусіка выскачылі людзі , падбеглі да яго аўтамабіля, адчынілі дзверцы і без адзінага слова двойчы стрэлілі ў нагу . Дм ітрый атрымаў мінімальную медыцынскую дапамогу . Пашанцавала , што не пачалася гангрэна, што нага ацалела. Зміцер, на той час віны не прызнаў, таму яго вельмі моцна збівалі для атрымання прызнання.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Віктар Анатольевіч Рупека
Віктар Анатольевіч Рупека
Наглядчыкі27 снежня 1979
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Паўлавіч Капуза
У зняволенні:
Родны горад:
Брэст
Дзень нараджэння:
14.05.1989
Колькасць дзяцей:
2
Адрас для лістоў:
Няма інфармацыі
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2024
  2. ~16.01.2024

    Перавод

    СІЗА-7 — У зняволенні

  3. 2025
  4. ~16.12.2025

    Вырак суда дата невядомая

    24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

  5. 2026
  6. ~24.03.2026

    Апеляцыя дата невядомая

    невядома

  7. 18.04.2026

    Змяненне статусу

    У зняволенні