18 студзеня 2022 года Дзмітрыя затрымалі за падпал дзяржаўнага сцяга, і да суда яго ўтрымлівалі пад вартай. Паводле версіі абвінавачання, ён разам з Вячаславам Лютынскім купіў у краме сувенірны сцяжок і на выхадзе паспрабаваў яго спаліць, а ахоўнік крамы выклікаў міліцыю.
У чэрвені таго ж года Дзмітрыя прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Здзек з дзяржаўных сімвалаў», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пазней ён пакінуў Беларусь.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.


