Дзмітрый Аляксандравіч Разумовіч
Суддзі

Дзмітрый Аляксандравіч Разумовіч

Колькасць рэпрэсаваных:
4
Адміністрацыйных спраў:
10

Дзмітрый Аляксандравіч Разумовіч датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Разумовіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Оршы і Аршанскага раёна выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму. У прыватнасці, 10 чэрвеня 2022 года суддзя прыгаварыў палітзняволеных Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама, 4 студзеня 2022 года за каментары ў сетцы інтэрнэт Разумовіч прызначыў жыхару Оршы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Такім чынам праца Зміцера Разумовіча ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Разумовіча садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 4

На старонцы: