У 2020 годзе знаходзіўся ў чаце "Ліда 97%", дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў пра свае дзеянні ў плане "Перамога" - сказаў пра гэта ў відэа на праўладных тэлеграм-каналах. Па версіі сілавікоў заклікаў да забастовак, пратэстаў, а таксама ладзіць дыверсіі на чыгунцы.
У праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што на Зміцера ўзбуджаныя крымінальныя справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў пачатку 2025 года.



