Сяргей Іванавіч Ботвіч
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш як 14 рашэнняў, аб прысуджэнні не менш як 4 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі. Таксама, пакідаў без зменаў прысуды ніжэйстаячых судоў. 9 верасня 2022 года, вынес прысуд па «справе Зельцэра», 37-гадоваму палітвязню Аляксею Сянько. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варожасці) і абвясціў прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, за каментары ў інтэрнэце. 5 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. Асудзіў на 7 гадоў пазбаўлення волі Юрыя Станеўскага, якога КДБ унёс у спісы асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, за тое, што ён пакінуў у сацыяльных сетках каментар аб загінуўшых на вучэннях у Беларусі ў лістападзе 2022 года двух расійскіх дэсантніках. Маўляў, быў на эмоцыях. Таксама быў прызначаны штраф у 50 базавых велічыняў. Паводле матэрыялаў справы Юры Станеўскі з 15 ліпеня да 27 снежня 2021 года пад публікацыямі ў дэструктыўным Telegram-чаце размяшчаў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці ў адносінах да вылучаных ім у паведамленнях сацыяльных груп, у тым ліку асобаў іншай нацыянальнасці і іншага веравызнання. Там жа ўтрымліваліся абразы на адрас Лукашэнкі, іншых прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, гучалі пагрозы на адрас службовых асобаў, якія выконвалі свае службовыя абавязкі, уключна з Лукашэнкам, і іх блізкіх. У публікацыях былі паведамленні, звязаныя з здзекам з дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Артыкулы па якіх праходзіў Юры: ч. 1 арт. 368 - абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; ч. 370 - здзек з дзяржаўных сімвалаў; ч. 2 арт. 366 – гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі; ст. 369 - абраза прадстаўніка ўлады; ч. 1 арт. 130 - распальванне іншай сацыяльнай варожасці; ч. 1 арт. 366 – гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.
Знойдзена: 9
Знойдзена: 9
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.






