Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў сацсетцы "УКантакце" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Эдгар Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.
13.01.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў ферале 2024 года, цалкам адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.







