Эдуард, які скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствамі» і кіраваў краўдфандынгавымі платформамі Ulej і MolaMola, а таксама ініцыятыўнай групай свайго бацькі Віктара Бабарыка, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года на шляху ў ЦВК для здачы подпісаў. Ён правёў больш за тры гады ў зняволенні без суда і быў асуджаны за "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "ухіленне ад выплаты падаткаў".
У ліпені 2024 года яго паўторна прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Пасля чаго перавялі ў папраўчую калонію строгага рэжыму №11 у Ваўкавыск. За пяць месяцаў утрымання там Эдуарда адміністрацыя калоніі ініцыявала ўзбуджэнне ўжо другой справы па ч. 2 арт. 411 КК. Працэс над палітвязнем адбыўся 20 лютага 2025 года ў судзе Ваўкавыскага раёна.















