Палітзняволеныя

Сяргей Сяргеевіч Глебка

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў5Дадаць ліст у банк
Адправіць ліст

У ноч з 1 на 2 сакавіка 2022 года Сяргея разам з жонкай затрымалі ў Стоўбцах за падпал бярвення на чыгуначных пуцях, каб перашкодзіць руху цягнікоў з расійскай вайсковай тэхнікай. Пасля затрымання Сяргей з'явіўся на «пакаянным» відэа са слядамі збіцця.

У кастрычніку 2022 года Сяргея прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкулаў «Акт тэрарызму» і «Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін», прыгаварыўшы да доўгага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.

Прысуды

Вырак суда 17.10.2022
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 20.12.2022
прысуд пакінуты без змены.

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.

Прычасныя да рэпрэсій

Антон Алегавіч Колабаў
Антон Алегавіч Колабаў
Суддзі7 снежня 1987
Месца:
суд Мінскага раёна
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
17.10.2022
Падрабязней
Вячаслаў Іванавіч Тулейка
Вячаслаў Іванавіч Тулейка
Суддзі27 ліпеня 1977
Месца:
Мінскі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
20.12.2022
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Наглядчыкі19 сакавіка 1977
Месца:
Турма-8
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Наглядчыкі23 траўня 1983
Месца:
Турма-8
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней

Хто яшчэ знаходзіцца ў ПК-8

Сяргей Сяргеевіч Глебка
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Рэйкавыя партызаны
Родны горад:
Зяньковічы
Дзень нараджэння:
08.09.1978
Колькасць дзяцей:
3
Адрас для лістоў:
ПК-8, 211388, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 02.03.2022

    Перавод

    ІЧУ Стоўбцы — У зняволенні

  3. ~15.03.2022

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  4. 17.10.2022

    Вырак суда 17.10.2022

    11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу, суд Мінскага раёна

  5. ~15.11.2022

    Перавод

    Турма-8 — У зняволенні

  6. 20.12.2022

    Апеляцыя 20.12.2022

    прысуд пакінуты без змены, Мінскі абласны суд