Спявачка, тэлевядучая, блогерка.
Крымінальную справу на Ваданосавай узбудзіла Генпракуратура. Падставай для пераследу называлася відэалекцыя «Галоўны міф Другой сусветнай - забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?». У СК мяркуюць, што ў роліках беларускі нібыта «ўзьвялічваецца нацысцкі злачынец Вільгельм Кубэ і калабарацыяністы – памагатыя акупантаў з „Дапаможнай паліцыі“ і „Беларускай цэнтральнай рады“».
Асветніцкай дзейнасцю Ваданосава займаецца даўно і ў розных фарматах - ад рэстаўрацыі гістарычных касцюмаў да лекцый пра беларускую гісторыю. Яна катэгарычна не згодная з абвінавачваннямі пракуратуры.
“Вядома, ніякай рэабілітацыі нацызму не было. Ёсць курс адукацыйных лекцый... Мы на канале „Будзьма беларусамі!“ стараемся падысці да любой гістарычнай тэмы ўсебакова і як мага больш аб'ектыўна. І гераізацыі Вільгельма Кубэ я не праводзіла», - сказала беларуска.
На яе думку , цяпер любая, адрозная ад афіцыйнай, трактоўка падзей Другой сусветнай або Вялікай Айчыннай вайны можа падпасці пад такі ж крымінальны артыкул: «Гэтая тэма ў Беларусі цяпер настолькі табуяваная, што любыя спробы гістарычнага аналізу расцэньваюцца як злачынства."
