Алена была затрыманая ў верасні 2021 года за размалёўванне больш за 80 цюкоў з сенажом, пасля чаго ў дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства». Да суда ёй абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў ІЧУ.
У студзені 2022 года Алену абвінавацілі ў «грубым парушэнні грамадскага парадку, выяўленым у спробе адцягнуць увагу вадзіцеляў і дэзарганізаваць дарожны рух» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў траўні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Алену працягнулі аказваць ціск — у чэрвені 2022 года яе затрымалі супрацоўнікі КДБ. Пасля яна была вымушана пакінуць Беларусь.





























