
Максім Уладзіміравіч Дубешка
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Ларычаў Яраслаў Юр'евіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Адказны за злачыннае бяздзеянне пракуратуры Стаўбцоўскага раёна і адмову ад узбуджэння крымінальных спраў у дачыненні да супрацоўнікаў сілавых органаў, вінаватых у прымяненні гвалту, пашкоджанні маёмасці і забойствах мірных грамадзян. Датычны да пераследу грамадзян, якія выказалі нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе палітвязняў Кацярыны і Андрэя Арыка, Максіма Дубешкі, Аляксандра Бабко, Вольгі Дубовік, Алены Дзядзюлі і Ігара Мысліўца, якіх судзілі за нанясенне малюнкаў бел-чырвона-белага сцяга і сімвала «Стоп Таракан» на цюкі саломы. За гэта іх прызналі вінаватымі паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса. Матэрыяльны ўрон абвінавачаныя кампенсавалі ў поўным памеры, аднак Кацярына Арыка была прыгаворана да 1.5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а астатнія атрымалі пакаранне ў выглядзе года пазбаўлення волі для кожнага.
Знойдзена: 7
Знойдзена: 7

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.




