Яўген, грамадзянін Расіі, быў затрыманы і асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў", за тое, што зняў разам з дрэўкам сцяг Рэспублікі Беларусь, які мацаваўся на сцяне памяшкання Упраўлення працы і сацыяльнай абароны Астравецкага райвыканкама, і панёс яго дадому.
Вызвалены ў снежні 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

