Яўген быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за тое, што ў прысутнасці свайго знаёмага дэманстратыўна разарваў і спаліў дзярж. сцяг РБ. Працэс быў зняты на відэа, якое выклалі ў сетку. Доступ да файла аказаўся вольным, таму перформанс маглі глядзець і распаўсюджваць карыстальнікі інтэрнэту. Яўгена прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Пасля таго як пракуратура абскардзіла прысуд, пакаранне Яўгену было зменена на 1 год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў лістападзе 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


