Увечары 9 жніўня 2020 года Яўген прыйшоў да Стэлы ў Мінску, дзе збіраліся нязгодныя з вынікамі выбараў, а потым разам з натоўпам апынуўся на праспекце Машэрава. Уначы яго затрымалі з ужываннем сілы і да 14 жніўня ўтрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна.
Амаль праз год, 5 жніўня 2021 года, Яўгена затрымалі зноў, і да суда яго ўтрымлівалі пад вартай.
У лістападзе 2021 года Яўгена прызналі вінаватым па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтай акцыі, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі ў зале суда.
У лістападзе 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.



