Галіна была затрыманая 10 снежня 2020 года ў межах крымінальнай «справы Аўтуховіча», якую ўлады абвясцілі «арганізатарам тэрарыстычнай групоўкі». Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі. Падчас следства Галіне ўвесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымлівала адказаў, а таксама падвяргалася жорсткім умовам утрымання ў карцэры, што некалькі разоў прыводзіла да страты прытомнасці. Была асуджана за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму" і "замах на захоп улады".
Увесну 2024 года з Галіны і двух іншых фігурантаў "справы" спагналі кампенсацыю за пашкоджанне маёмасці міліцыянтаў на суму больш за 40 тысяч рублёў.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Галіна Дзербыш.

































