Актывістка, пенсіянерка.
Яе затрымалі 9 красавіка 2024 года, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе забралі два гады таму і не аддавалі. Нагадаем, у сакавіку 2022-га Галіне прызначылі 15 сутак арышту за ўлёткі «Не вайне» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Зараз жа ёй паведамілі, што гатовы аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Сутнасць абвінавачання невядомая. Вядома, што яе затрымалі паводле арт. 342 КК РБ.




