Паседжанне мела выязны характар і праходзіла ў памяшканні камунальнага ўнітарнага прадпрыемства Добруша.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у адным з тэлеграм-чатаў пакідаў паведамленні з заклікамі ўдзельнічаць у пратэстных акцыях, а таксама адпраўляў у чат "розныя навіны і інфармацыю дэструктыўнай накіраванасці" . На судзе ён паведаміў, што сам двойчы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.
Галымжан Бакіраў мае сярэднюю адукацыю. Працаваў на Добрушскай папяровай фабрыцы.
Па падліках праваабаронцаў, летам 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

