Ранейшы кіраўнік Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці - РЭП. У 2018 годзе за актыўную прафсаюзную дзейнасць быў прыгавораны да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання — "хатняя хімія". 11 красавіка 2022 г. КДБ прызнаў незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) «экстрэмісцкім фармаваннем».
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . У ліку вызваленых Генадзь Фядыніч .






