Актывіст суполкі незалежнага прафсаюза РЭП у Оршы. У свой час ён кіраваў вучылішчам у Высокім і ўзначальваў раённы Савет дэпутатаў, але пасля ўстанаўлення ў краіне дыктатуры, сышоў з чынавенства і з цягам часу далучыўся да праваабарончай сферы. На сёньняшні дзень яму 71 год.
Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя: самы небяспечны - ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Аднак сітуацыя настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мае сэнсу. Патрэбна перасадка ныркі.
Выйшаў 20 ліпеня 2024 года па памілаванні.









