Студэнт апошняга курса БНТУ. Быў затрыманы ў красавіку 2023 года. Чатыры разы ён адбыў "суткі". 20 красавіка яму далі 13 сутак паводле арт. 19.1 КаАП, трэцяга траўня - 2 сутак па тым жа артыкуле.
Пасля гэтага на яго завялі крымінальную справу па арт. 342 ч. 1 КК РБ. Да суда знаходзіўся ў следчай турме №8.
6 верасня 2023 г. суддзя Анастасія Осіпчык разгледзела справу Глеба ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яна прызначыла яму 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі"). Муравіцкі быў вызвалены ў залі суда.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 11 лістапада 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Інчына .
Аб'яўлены ў вышук.



